Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Далучаем дзяцей да беларускай мовы

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Рудскі дзіцячы сад” ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць на беларускай мове. Штодзенна спецыяльна арганізаваныя і нерэгламантаваныя віды дзіцячай дзейнасці праводзяцца на беларускай мове.  У вучэбнай  праграме дашкольнай адукацыі работа па фарміраванню беларускага маўлення з дашкольнікамі падзяляецца па ўзроставых групах, па напрамках работы:

 заняткi па развіццю беларускага маўлення;

 развіццё маўлення ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў выхавальніка з дзецьмі ў розных відах дзейнасці;

 самастойная маўленчая дзейнасць дзяцей;

На  занятках  выхавальнікі  актыўна выкарыстоўваюць дыдактычныя  гульні, малыя формы фальклору, беларускія народныя казкі, апавяданні, вершы, загадкі, чыста і скорагаворкі. Вучаць слухаць і разумець мову выхавальніка, адказваць на пытанні па змесце вершаў, карцін і апісанні цацак. Садзейнічаюць стварэнню выказванняў, самастойных па задуме і моўным афармленні (пры пераказе казак, складанні апавяданняў з асабістага вопыту). 

Асаблiвую ўвагу ў рабоце з дашкольнікамі педагогі надаюць настольным, дыдактычным, развіваючым  гульням, якія:

  • садзейнічаюць фарміраванню ў выхаванцаў цікавасці да роднай мовы і жаданне авалодаць ёю;
  • развіваюць звязнае маўленне, граматычны лад мовы, актывізуюць  слоўнік;
  • вучаць дзяцей устанаўліваць і разумець сувязi паміж назвамi прадметаў, іх прыкметамi і функцыянальнымі магчымасцямі;
  • садзейнічаюць развіццю ўвагі, мыслення, кемлівасці.
  • Рэалізацыю задач беларускага маўлення, згодна з вучэбнай праграмай, ажыццяўляюць таксама на фізкультурных занятках з выкарыстаннем беларускіх народных рухомых гульняў, на рухава-творчых занятках, заснаваных на розных відах вуснай народнай творчасці, на музычных занятках, у час правядзення народных свят і г.д.   
  • Праз гульню ў тэатр дзеці таксама вучацца мове. Падрыхтоўка тэатралізаванай сцэнкі дае магчымасць выхавальніку вучыць дзяцей прыгожа, гучна вымаўляць словы на роднай мове, адчуваць рытм, музыку беларускага маўлення.                                                       
  • Матэрыялам для вывучэння фанетыкі, лексікі, граматыкі беларускай мовы служаць маленькія вершаваныя формы, фальклорныя паэтычныя творы.    Значнае месца ў далучэннi дзяцей да беларускай культуры, мовы мае арганiзацыя тэматычнага асяроддзя. З гэтай мэтай у кожнай групе дашкольнай установы выхавальнiкi абсталявалі куткі «Мая радзіма — Беларусь». Іх змест фармiруецца ў залежнасцi ад узросту дзяцей. Таксама ў кожнай групе створаны кнiжныя куткi, падабраны перыядычныя выданнi ў адпаведнасцi з узростам дзяцей.                                                             
  • Важнай часткай работы у гэтым накірунку з′яўляецца ўзаемадзеянне з бацькамі, бо менавіта з адносін таты і мамы да роднай мовы ў дзіцяці фарміруюцца першыя ўражанні і першая любоў да яе, да таго месца, дзе ён нарадзіўся. 

Паважаныя бацькі!
У нашым дзіцячым садку мы размаўляем
на беларускай мове.
Размаўляйце, калі ласка, і вы з намі па-беларуску.

Разделы сайта