Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Аб магчымасці выбару мовы навучання

Аб тлумачэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб магчымасці выбару мовы навучання бацькам (законным прадстаўнікам) непаўналетніх

       Згодна з артыкулам 90  Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі “Мова навучання і выхавання. Вывучэнне моў ва ўстановах адукацыі” бацькі выхаванцаў маюць права выбару мовы навучання”, якое забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі з беларускай і рускай  мовамі навучання і выхавання.

       Таксама ў пункце 58 Палажэння Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі моц  некаторых нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь” адзначаецца, што навучанне і выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на беларускай і (або) рускай мовах.

       Асноўная мова навучання і выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі (беларуская або руская) вызначаецца яе заснавальнікам з улікам пажадання законных прадстаўнікоў выхаванцаў. Дадзеныя аб мове навучання і выхавання адзначаюцца ў Статуце ўстановы адукацыі (артыкул 6.1.)

       На падставе пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23.02.2018 №02-02-18/1672/дс “Аб пашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі”  ў рэгістрацыйна-кантрольную форму (адміністрацыйная працэдура 6.6.) унесены рэквізіты, неабходныя для забеспячэння ўліку заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх на выбар мовы навучання ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

Разделы сайта