Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Спыненне адукацыйных адносін

Спыненне адукацыйных адносін (адлічэнне) ажыццяўляецца ў выпадках і ў парадку, устаноўленых артыкулам 68 Кодэкса.

Датэрміновае спыненне адукацыйных адносін (адлічэнне) па ініцыятыве ўстановы адукацыі ажыццяўляецца ў выпадку бесперапыннай адсутнасці выхаванца на занятках без уважлівых прычын больш за 30 дзён.

Уважлівымі прычынамі адсутнасці могуць прызнавацца такія абставіны, якія аб'ектыўна перашкаджаюць законным прадстаўнікам выхаванца прывесці сваё дзіця ва ўстанову адукацыі, а менавіта:

хвароба дзіцяці;

санаторна-курортнае лячэнне альбо аздараўленне;

знаходжанне дзіцяці на дамашнім рэжыме (па рэкамендацыі ўстановы аховы здароўя);

неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя, у тым ліку распаўсюджванне інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19;

наяўнасць лістка часовай непрацаздольнасці ў законных прадстаўнікоў выхаванца;

адпачынак законных прадстаўнікоў выхаванца;

службовая камандзіроўка законных прадстаўнікоў выхаванца;

выхадныя дні законных прадстаўнікоў выхаванца, у тым ліку тых, хто працуепа рэжыме гнуткага працоўнага часу, па графіку зменнасці, пры прадастаўленні дадатковага вольнага ад працы дня ў тыдзень;

дыстанцыйная работа законных прадстаўнікоў выхаванца ў перыяд эпідэмічнага ўздыму захворвання;

часовая страта працы законных прадстаўнікоў выхаванца або прастой арганізацыі, у якой яны працуюць;

канікулы (летнія — 92 каляндарныя дні, зімовыя — 10 каляндарных дзён, вясновыя —10 каляндарных дзён, ва ўстановах спецыяльнай адукацыі ў залежнасці ад цяжару фізічных і (або) псіхічных парушэнняў —дадатковыя (восеньскія) канікулы працягласцю не больш за 10 дзён);

прадпісанне санітарна-эпідэміялагічнай службы аб закрыцці ўстановы адукацыі;

наступленне надзвычайных абставін, у тым ліку часовае прыпыненне працы транспарту;

непрадбачаныя сямейныя абставіны (пераезд, смерць ці хвароба блізкіх сваякоў) і інш.

Раздзелы сайта